BE RU EN

Ва Украіне дзяўчыны ўпершыню падпісалі «Кантракт 18–24»

  • 12.09.2025, 20:34

Яны будуць аператарамі БПЛА.

Упершыню ў межах праграмы «Кантракт 18–24» кантракт падпісалі дзяўчыны. Яны ўступілі ў рады 92-й асобнай штурмавой брыгады імя кашавага атамана Івана Сірка.

Аб гэтым паведаміў Генштаб Украіны.

«Упершыню кантракт «18–24» з 92-й АШБр ім. кашавага атамана Івана Сірка падпісалі дзяўчыны — яны ідуць на пасады аператараў БПЛА», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што гэта сёмы набор кантрактнікаў па праграме «18–24», які прыняў прысягу на вернасць украінскаму народу ў гэтай частцы.

Апошнія навіны