«Не забуду адну перадачу — два яблыкі ад пенсіянеркі»
- 12.09.2025, 16:18
Ларыса Шчыракова падзякавала беларусам за падтрымку, перадачы і іншую дапамогу.
Вызваленыя беларускія палітвязні правялі першую прэс-канферэнцыю ў Вільнюсе.
Падчас канферэнцыі выступіла журналістка з Гомеля Ларыса Шчыракова:
- Дональд Трамп цяпер — мой прэзідэнт. Хачу таксама падзякаваць сваім родным, неверагодным беларусам — за падтрымку, перадачы і іншую дапамогу. Не забуду адну перадачу — два яблыкі, напэўна, ад пенсіянеркі, у мяне нават слёзы накатыліся на вочы.
У СІЗА я вывучала мовы — іспанскую, італьянскую і французскую, а таксама псіхалогію. Я яшчэ навучыла людзей у атрадзе гуляць у шахматы, арганізавала вечар паэзіі, дзе чытала верш майго любімага паэта Анатоля Сыса «Гараць камяні ў маім логвішчы». Мне вельмі дапамагалі спевы: у камеры мы гэта рабілі штодня.
Чаго я не дарую гэтаму рэжыму: 2 гады я і так жыла ў пекле, пад пастаяннай пагрозай арышту. І таксама не дарую ім таго, што яны мучылі майго сына: усе вобшукі праводзіліся пры ім, калі мяне пасадзілі, яны прыходзілі да яго, правяралі камп’ютар, дапытвалі без адваката, прымушалі быць сведкам супраць мяне.
Сайт Charter97.org вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю канферэнцыі.