Трамп: Забойцу Чарлі Керка затрымалі
- 12.09.2025, 15:43
Яму пагражае смяротнае пакаранне.
У ЗША затрымалі меркаванага забойцу правага актывіста Чарлі Керка. Пра гэта ў інтэрв'ю Fox News паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
На пытанне тэлевядучай, ці ёсць нейкая новая інфармацыя па справе, Трамп паведаміў, што затрымалі чалавека, які, верагодна, і з'яўляецца сапраўдным забойцам.
«Я з вялікай упэўненасцю лічу, што мы яго затрымалі. Усе спрацавалі выдатна (...) Таму так, я думаю, што цяпер мы ў выдатным становішчы — ён пад вартай», — сказаў ён.
Пры гэтым прэзідэнт ЗША выказаў надзею, што забойцу Чарлі Керка прыгавораць да смяротнага пакарання.