BE RU EN

Мы — сапраўдныя гаспадары любімай Беларусі

  • 12.09.2025, 15:41

Аляксандр Ярашук падзякаваў беларускаму народу.

Вызваленыя беларускія палітвязні праводзяць першую прэс-канферэнцыю ў Вільні.

Лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук падзякаваў беларускаму народу:

— Хачу нізка пакланіцца беларускаму народу, які даваў нам сілы. Мы сёння працягваем слаўную, шматвяковую гісторыю нашага народа, і ў мяне слёзы навярнуліся на вочы, калі я пачуў сёння «Магутны Божа» ў выкананні «Вольнага хору».

Твая місія ў жыцці можа лічыцца паспяхова выкананай, калі ты стаў прыкладам для сваіх дзяцей — і я ў гэтым пераканаўся. Самая жорсткая, жудасная ШІЗА ў Беларусі знаходзіцца ў Шклоўскай зоне.

Я думаў, што не перажыву там першую ноч — але я перажыў яе ў свае 73 гады, і калі перажыў, зразумеў, што ніхто ўжо не зможа ўзяць над мною верх. І калі выйшаў, то я сказаў «ідзіце вы ўсе далёка-далёка». І пачаў спяваць. Якая была рэакцыя аховы? А ніякай — цішыня. Бо яны баяцца. Яны ахопленыя страхам і толькі хаваюцца пад маскамі. Дык хто ж гаспадар у краіне, калі яны хаваюцца? Яны ведаюць, што расплата прыйдзе.

І мы туды прыйдзем — бо мы сапраўдныя гаспадары сваёй любімай Беларусі і не пашкадуем для яе нават жыцця.

Сайт Charter97.org вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю канферэнцыі.

Апошнія навіны