BE RU EN

Каллас: Краіны ЕС прадоўжылі санкцыі супраць Масквы

  • 12.09.2025, 14:45

Таксама амаль гатовы 19-ы пакет новых абмежаванняў для РФ.

Еўрапейскі Саюз пакідае ў сіле яшчэ на паўгода санкцыі супраць Расіі, якія былі ўведзены супраць краіны з-за поўнамаштабнага вайсковага ўварвання ва Украіну, паведаміла ў сацсетцы Х кіраўніца дыпламатыі ЕС Кая Каллас.

- Мы толькі што прадоўжылі нашы санкцыі супраць Расіі, - гаворыцца ў яе допісе.

Акрамя гэтага, Каллас паведаміла, што Еўрапейскі Саюз ужо амаль завяршыў працу над 19-м пакетам абмежаванняў у дачыненні да краіны-агрэсара.

Паводле яе слоў, у гэтым пакеце былі разгледжаны «дадатковыя абмежаванні на продаж расійскай нафты, ценявыя нафтавыя танкеры і банкі».

«Мы працягнем перакрываць пуцінскай вайне доступ да грошай», - заявіла Каллас.

Прыкметна, што каб санкцыі супраць Расіі былі падоўжаныя кожныя 6 месяцаў, патрэбна, каб гэтае рашэнне падтрымалі ўсе 27 краін-членаў.

Апошнія навіны