BE RU EN

Сапраўдная памылка — заплюшчваць вочы на правакацыю Расіі

  • Леанід Неўзлін
  • 12.09.2025, 13:45

Спыніць Пуціна можна толькі сілай — пакуль не стала занадта позна.

«Гэта магло быць памылкай, але я ўсё роўна незадаволены ўсёй гэтай сітуацыяй. Спадзяюся, усё гэта хутка скончыцца», — сказаў Дональд Трамп, каментуючы уварванне расійскіх беспілотнікаў у Польшчу.

Аднак сапраўдная памылка — заплюшчваць вочы на небяспечную правакацыю Расіі, якая пагражае пашырэннем вайны на іншыя краіны Еўропы. Пуцін не толькі дэманструе няздольнасць Захаду да сілавога адказу, але і пастаянна разсувае межы дазволенага, пашыраючы пакуль яшчэ гібрыдную агрэсію.

На гэтым тыдні «новай нормай» стала паляванне на расійскія беспілотнікі ў небе над краінай НАТА. Калі Захад не апамятаецца, наступнай «новай нормай» могуць стаць ракетныя ўдары па лагістычных хабах, праз якія ідзе дапамога Украіне. А пасля і Сувалкскі калідор апынецца легітымнай тэмай абмеркавання дзе-небудзь на Алясцы.

Спроба ўміротворыць агрэсара даўно правалілася. Пуціну не патрэбнае ўміротворванне: ён мае намер ісці да канца.

Спыніць яго можна толькі сілай — пакуль не стала занадта позна.

Леанід Невзлін, «Фэйсбук»

Апошнія навіны