Што адбываецца з беларускім рублём
- 12.09.2025, 13:41
Актуальныя курсы валют.
Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 верасня.
Курс долара знізіўся да 3,0818 рубля (-0,5%; -0,0156), расійскага рубля — да 3,6268 за 100 (-0,01%; -0,0003), юаня — да 4,3025 за 10 (-0,5%; -0,0218), еўра — да 3,5911 рубля (-0,25%; -0,0089).
На зыходзячым працоўным тыдні (8–12 верасня) долар падаражэў на 2,41% (з 3,0094 да 3,0818), еўра — на 3,01% (з 3,4863 да 3,5911), юань — на 2,41% (з 4,2011 да 4,3025 за 10); расійскі рубель патаннеў на 1,86% (з 3,6955 да 3,6268 за 100).