BE RU EN

У Гомель прывезлі скандальную выставу «Дзеці Данбаса»

  • 12.09.2025, 11:50

Выстава апраўдвае расійскую агрэсію супраць Украіны.

На праваслаўным фестывалі «Радасць», які праходзіць у Гомельскай абласной філармоніі, размясцілі экспазіцыю «Дзеці Данбаса» — тую самую, якая з падачы пасольства РФ у Беларусі летам была прадстаўленая ў мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры, які падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, піша «Флагшток».

Насамрэч выстава прасоўвае прапагандысцкі тэзіс пра «адзіную гістарычную памяць», апраўдвае расійскую агрэсію супраць Украіны і пераносіць акцэнты: пра сотні і сотні загінулых украінскіх дзяцей ад атак РФ замоўчваецца.

Таксама не тлумачыцца, якое дачыненне Данбас — рэгіён Украіны — мае да «ўмацавання агульных духоўна-маральных каштоўнасцяў Расіі і Беларусі».

Апошнія навіны