BE RU EN

Сталі вядомыя падрабязнасці стану цяжка хворай Сіманян

  • 12.09.2025, 11:51

Наперадзе шмат лячэння.

Расійская прапагандыстка Маргарыта Сіманян, якая нядаўна паведаміла пра цяжкую хваробу, выйшла на сувязь са сваімі прыхільнікамі, піша «Главред»

На сваёй старонцы ў Telegram пуціністка напісала, што ёй зрабілі аперацыю. «Дзякуй усім, кланяюся ўсім, хто моліцца і жадае дабра. Я ўжо дома, мне яшчэ балюча. Наперадзе шмат лячэння. Ці няшмат. Як распарадзіцца Гасподзь. Уповаю на Яго і дзякую ўсім вам», — паведаміла прапагандыстка.

Адзначым, што нядаўна стала вядома пра дыягназ Сіманян. У студыі прапагандыста Салаўёва яна распавяла пра цяжкую хваробу, якую ў яе дыягнаставалі.

Раней яна таксама паведамляла, што ў яе ёсць пэўныя прыроджаныя праблемы са здароўем і яна магла б не перанесці аперацыю.

Апошнія навіны