Bloomberg: НАТА рыхтуе ваенны адказ пасля ўварвання дронаў РФ у Польшчу
- 12.09.2025, 9:29
Мэта — узмацніць стрымліванне на ўсходнім флангу Альянсу.
НАТА рыхтуе абарончныя ваенныя меры ў адказ на ўварванне расійскіх беспілотнікаў у Польшчу. Мэта — узмацніць стрымліванне на ўсходнім флангу Альянсу.
Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Паводле суразмоўцы, ваенны адказ будзе каардынаваць Вярхоўны галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе Алексус Грынкевіч, які адказвае за планаванне і правядзенне ўсіх ваенных аперацый Альянсу.
Як паведаміла крыніца, цяпер камандаванне ацэньвае сітуацыю і вызначае, якія пастаўкі, калі яны спатрэбяцца, неабходныя.
«У перспектыве нам яшчэ трэба зрабіць вельмі многае. Цяпер краіны ўжо праводзяць удасканаленні ўзбраення, каб знізіць выдаткі на вядзенне баявых дзеянняў, і мы працягнем працаваць над гэтым разам з усімі краінамі Альянсу», — заявіў Грынкевіч у чацвер.
Таксама ён сказаў, што НАТА зробіць высновы, і цяпер «мы даведваемся пра рэчы», якія трэба палепшыць, каб супрацьстаяць «абмежаваным уварванням».
Акрамя «ваеннага адказу», суразмоўца выдання паведаміў, што будзе дадзены яшчэ і палітычны адказ. Першы такі адказ ужо быў дадзены ў сераду, калі генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ і іншыя лідары краін-саюзніц асудзілі «безразважныя паводзіны» Расіі.
Акрамя таго, крыніца паведаміла, што хоць колькасць дронаў, якія парушылі паветраную прастору Польшчы, была беспрэцэдэнтнай, і гэта прымусіла самалёты НАТА збіваць іх проста ў паветранай прасторы Альянсу, аднак усталяваць намер — складана.
Нагадаем, уначы на 10 верасня Расія масіравана атакавала Украіну, выкарыстоўваючы дроны і ракеты розных тыпаў. Пры гэтым каля 20 расійскіх беспілотнікаў уварваліся на тэрыторыю Польшчы.