BE RU EN

ЗША хочуць звесці да нуля расійскі газавы экспарт у Еўропу

  • 12.09.2025, 2:12

Амерыканскія энергарэсурсы павінны цалкам замяніць расійскія ў Еўразвязе.

ЗША разлічваюць, што Еўропа цалкам спыніць імпарт расійскага газу і заменіць яго амерыканскімі энергарэсурсамі, паведаміў пасля перамоваў у Бруселі ў чацвер міністр энергетыкі ЗША Крыс Райт.

«Наша мэта — забяспечыць нашых саюзнікаў па ўсім свеце амерыканскімі энергарэсурсамі... Гэты тэзіс, на мой погляд, асабліва актуальны тут, у Еўропе, дзе я сёння знаходжуся, бо амаль 50% імпартаванага прыроднага газу паступала з Расіі», — цытуе Райта агенцтва Reuters.

За студзень—ліпень 2025 года расійскі Газпрам прапампаваў у Еўразвяз толькі 9,93 млрд кубаметраў газу, што амаль удвая менш, чым за аналагічны перыяд 2024 года (18,3 млрд кубаметраў).

Калі тэмпы захаваюцца, то да канца года экспарт расійскага газу ў Еўропу складзе каля 17 млрд кубаметраў, што стане самым нізкім паказчыкам з пачатку 1970-х гадоў.

У той жа час імпарт расійскага звадкаванага газу ў Еўразвяз за першае паўгоддзе 2025-га аказаўся на 29% большы, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года (у грашовым выражэнні).

Апошнія навіны