Лука Дончыч паказаў найлепшую выніковасць Еўрабаскета ў ХХІ стагоддзі
- 12.09.2025, 0:01
Славенскі баскетбаліст увайшоў у гісторыю.
Лука Дончыч увайшоў у гісторыю Еўрабаскета, нягледзячы на паразу Славеніі ад Германіі ў чвэрцьфінале.
Пра гэта паведамляе FIBA.
Дончыч завяршыў чэмпіянат Еўропы са сярэдняй выніковасцю 34,7 ачка за матч — гэта трэці лепшы паказчык за ўсю гісторыю і абсалютны рэкорд у ХХІ стагоддзі.
Больш высокія вынікі толькі ў легендарнага грэка Нікоса Галіса: 37,0 ачка за матч у 1987 годзе і 35,6 — у 1989-м.
Сярод гульцоў, якія яшчэ працягваюць барацьбу на турніры, найбліжэйшым пераследнікам славенца з'яўляецца грэк Янніс Антэтакумпа, які набірае 29,8 ачка за матч.
Найбольш выніковыя гульцы ў гісторыі Еўрабаскета паводле сярэдняга паказчыка ачкоў за матч:
1. Нікос Галіс (Грэцыя) — 37,0 (1987)
2. Нікос Галіс (Грэцыя) — 35,6 (1989)
3. Лука Дончыч (Славенія) — 34,7 (2025)
4. Нікос Галіс (Грэцыя) — 33,6 (1983)
5. Нікос Галіс (Грэцыя) — 32,6 (1991)
У паўфінале Еўрабаскета Германія згуляе супраць Фінляндыі, а Грэцыя сустрэнецца з Турцыяй.