BE RU EN

МЗС Расіі заклікаў Польшчу адкрыць мяжу з Беларуссю

  • 11.09.2025, 22:08

Расіяне раптам занепакоіліся абменам тавараў.

У МЗС Расіі назвалі канфрантацыйным рашэнне Польшчы закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.

«Аднабаковыя дзеянні Польшчы нанесуць сур'ёзную шкоду яе міжнародным партнёрам, якія выкарыстоўваюць польска-беларускую мяжу для тавараабмену. Пры гэтым ахвярай палітычных амбіцый дзеючых уладаў у Варшаве стануць як прадпрымальнікі з саюзных Польшчы краін, так і нацыянальны бізнэс», — заяўляюць у МЗС РФ. Ведамства заклікала перагледзець прынятае рашэнне ў найкарацейшыя тэрміны.

Мяжа краіны з Беларуссю будзе закрытая ў ноч на 12 верасня. Рашэнне прынята з-за расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2025».

Апошнія навіны