Мікалай Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь
- 11.09.2025, 18:48
Адзін з лідэраў беларускай апазіцыі знаходзіцца ў нейтральнай зоне паміж Беларуссю і Літвой.
Адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь. Палітык у турэмнай робе знаходзіцца ў нейтральнай зоне паміж Беларуссю і Літвой і, здаецца, адмаўляецца ад дэпартацыі.
Экс-кандыдат у прэзідэнты быў арыштаваны яшчэ да выбараў 2020 года. Яго 2 гады і 7 месяцаў трымалі ў рэжыме інкамунікада ў турме Глыбокага, ад яго не было лістоў.