BE RU EN

На свабоду выйшлі актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Войніч і Дзмітрый Казлоў

  • 11.09.2025, 18:02

Іх затрымалі ў 2020 годзе.

У спісе 52 палітвязняў, якія выйшлі на свабоду, — актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Войніч і Дзмітрый Казлоў («Шэры кот»).

Дзмітрыя Казлова затрымалі яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў — 10 чэрвеня 2020 года. Яго судзілі разам з Паўлам Севярынцам і іншымі актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». 25 мая 2021 года яго прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней яго асудзілі яшчэ на два гады па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Андрэй Войніч быў затрыманы 25 верасня 2020 года. 25 мая 2021 года ён быў незаконна асуджаны на 7 гадоў турмы.

Апошнія навіны