BE RU EN

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі — на свабодзе

  • 11.09.2025, 16:40

Ён знаходзіўся ў зняволенні са студзеня 2021 года.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі вызвалены з лукашэнкаўскай турмы. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Максіма Вінярскага затрымалі 22 студзеня 2021 года. Яму незаконна прысудзілі пяць гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках.

Рэжым Лукашэнкі вызваліў 52 вязняў сумлення. Сайт Charter97.org аператыўна абнаўляе спіс тых, хто выйшаў на свабоду.

Апошнія навіны