Вызвалены журналіст Павел Мажэйка
- 11.09.2025, 16:18
Ён правёў у зняволенні больш за два гады.
З калоніі вызвалены гродзенскі журналіст Павел Мажэйка, паведамляе «Белсат».
У ліпені 2023 года яго прыгаварылі да 6 гадоў пазбаўлення волі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Павел Мажэйка — журналіст і тэлевядоўца, аўтар перадачы «Intermarium» на тэлеканале «Белсат», былы палітвязень. Быў дырэктарам «Цэнтра гарадскога жыцця», які ліквідавалі праз суд пасля ўзбуджэння крымінальнай справы.