Раскрыта важнае новаўвядзенне IPhone 17, пра якое Apple не згадала на прэзентацыі
- 11.09.2025, 14:19
Яно відавочна ўзрадуе карыстальнікаў.
Як гэта звычайна бывае, пасля прэзентацыі новых iPhone даведваешся пра розныя цікавыя паляпшэнні, якія Apple палічыла не настолькі важнымі, каб згадваць пра іх падчас івэнту. Адно з такіх новаўвядзенняў, пра якое піша TechRadar — падтрымка больш хуткай зарадкі.
Apple паведамляе, што iPhone 17, iPhone 17 Pro і 17 Pro Max можна зарадзіць да 50% прыкладна за 20 хвілін пры выкарыстанні новага адаптара 40W Dynamic Power Adapter with 60W Max. Для параўнання: iPhone 16 дасягаў 50% зараду больш чым за паўгадзіны.
Аксэсуар выдае дынамічную магутнасць ад 40 да 60 Вт. Блок харчавання прадаецца асобна за 39 долараў і не ідзе ў камплекце, але, верагодна, падыдуць і староннія зарадныя прылады падобнай магутнасці.
Выключэнне — самы тонкі iPhone Air. Ён па-ранейшаму зараджаецца на ўзроўні леташніх мадэляў.
Акрамя паскоранай зарадкі, новыя iPhone таксама сталі прыкметна больш аўтаномнымі, асабліва базавы iPhone 17, з'явілася магчымасць адключэння мігцення, новыя «эка-тканевыя» чахлы TechWoven і хуткасць перадачы даных да 10 Гбіт/с