Даляр зноў пайшоў уверх
- 11.09.2025, 13:56
Еўра стаіць на месцы.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 верасня даляр падаражэў на 0,43% — да 3,0974 рубля.
Курс еўра стаіць на месцы — 3,6 рубля. Таргі гэтай валютай 11 верасня не праводзіліся.
Расійскі рубель патаннеў на 0,35% — да 3,6271 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань патаннеў на 0,01% — да 4,3243 рубля за 10 юаняў.