Польшча закрывае мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін
- 11.09.2025, 13:06
Варшава чакае правакацый.
Рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю прынята не толькі на час вучэнняў «Захад-2025», — паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі у інтэрв'ю радыёстанцыі TOK FM.
Паводле яго слоў, рашэнне аб закрыцці мяжы прынята не толькі на час вучэнняў, але і ў больш шырокім кантэксце: «Мы баімся правакацый у шырокім сэнсе: узмацнення міграцыйнага ціску, спроб незаконнага пераходу на польскую тэрыторыю, праезду асоб, небяспечных для бяспекі краіны. Адсюль такое жорсткае рашэнне», — сказаў ён.
Кервіньскі падкрэсліў, што «закрыццё мяжы — не на час вучэнняў, а ў сувязі з імі». «Тэрмін закрыцця мяжы не вызначаны», — дадаў ён. Пры гэтым ён адзначыў, што «мяжа не будзе заставацца закрытай ні на адзін лішні дзень».
Міністр лічыць, што гэтае рашэнне апраўданае з пункту гледжання бяспекі Польшчы. «З пятніцы па аўторак адбудзецца найбольш агрэсіўная частка вучэнняў — манеўры, якія фактычна імітуюць поўнамаштабны канфлікт з сіламi НАТА, у тым ліку на тэрыторыі Польшчы», — адзначыў ён.