BE RU EN

ГУР паразіла ваенны карабель РФ, замаскіраваны пад «выратавальнае» судна

  • 11.09.2025, 19:16

Аналітыкі распавялі падрабязнасці.

У ноч на 10 верасня далёкабойныя дроны ГУР Мінабароны нанеслі ўдар па караблі праекта MPSV07, які знаходзіўся паблізу Наварасійска, — судна расіяне маскіравалі пад «выратавальнае».

Як піша Defense Express, на распаўсюджаных кадрах зафіксавана паражэнне яго радыёэлектроннага абсталявання. Нягледзячы на афіцыйнае прызначэнне як шматмэтавага выратавальнага судна, MPSV07 выкарыстоўваўся акупанцамі як разведвальны карабель. У РФ дадаткова абсталявалі такія судны і маскіруюць іх надпісам Rescuer («Выратальнік»). Дзякуючы гідралакацыйным і вадалазным комплексам, адзначаюць аналітыкі, падобныя караблі патэнцыйна могуць выкарыстоўваць і для дыверсій супраць падводных аб’ектаў.

«Улічваючы іх развітае вадалазнае і гідралакацыйнае аснашчэнне, можна меркаваць, што яшчэ адной іх задачай з’яўляюцца дыверсіі на падводных аб’ектах. Такая «маскіроўка» судна ваеннага прызначэння пад выратавальнае з’яўляецца парушэннем правілаў і звычаяў вайны. Калі гэта, вядома, яшчэ мае значэнне і патрабуе тлумачэння, на фоне метадычнага штодзённага мэтанакіраванага забойства расіянамі мірных жыхароў, катаванняў і пакаранняў смерцю палонных і г.д.», — адзначаюць эксперты.

Што датычыцца канкрэтнага карабля, то, паводле дадзеных сэрвісаў маніторынгу марскога трафіку, у раёне Наварасійска мог знаходзіцца «Выратальнік Ільін». У той жа час у ГУР заявілі, што паражаны карабель увялі ў эксплуатацыю ў 2015 годзе, што ўказвае на «Выратальнік Дземідаў», які, паводле даных згаданых сэрвісаў, цяпер увогуле знаходзіцца ў раёне Мурманска.

Усяго расійскі флот мае пяць суднаў праекта MPSV07. Першым стаў «Выратальнік Карэў», уведзены ў 2012 годзе, апошнім — «Выратальнік Ільін» у 2023-м. Таксама будавалася яшчэ адно — «Выратальнік Грузінскі», завяршэнне работ над якім планавалі на 2024 год, аднак пра яго ўвод у эксплуатацыю інфармацыі няма.

Апошнія навіны