Міністэрства спорту і турызму Беларусі засталося без турызму
- 11.09.2025, 10:40
У турыстычнай галіне з’явіўся новы рэгулятар.
Лукашэнка ў межах падпісанага ім указа «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы турызму» перадаў Нацыянальнае агенцтва па турызме Мінспорту ў прамое падпарадкаванне ўраду.
Ведамства надзелена паўнамоцтвамі па дзяржаўным рэгуляванні і правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы турызму.
У прыватнасці, яно будзе займацца каардынацыяй дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у гэтай сферы, прыняццем нарматыўных прававых актаў, прасоўваннем турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь на знешніх і ўнутраных турыстычных рынках, а таксама распрацоўкай інвестыцыйных прапаноў для развіцця турыстычнай індустрыі.