Арына Сабаленка правяла вечар у кампаніі Дэвіда Бэкхэма
- 10.09.2025, 22:42
Першая ракетка свету і знакаміты ў мінулым футбаліст сустрэліся на фестывалі піва ў ЗША.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка павячэрала ў кампаніі ўладальніка «Інтэр Маямі» Дэвіда Бэкхэма. Тэнісістка і знакаміты ў мінулым футбаліст сустрэліся на піўным фестывалі ў ЗША, арганізаваным у гонар вытворцы піва Stella Artois.
– Выдатная кампанія. Дзякуй за вячэру, – напісала Сабаленка ў сацсетках.
Сабаленка і Бэкхэм сустракаліся і раней. У прыватнасці, вясной англічанін уручыў беларусцы асаблівы падарунак з нагоды яе перамогі на турніры ў Маямі.