BE RU EN

Гістарычная перамога: «Маладзечна» ўпершыню за 29 гадоў перамагло гродзенскі «Нёман»

  • 10.09.2025, 19:49

Аўтсайдар Вышэйшай лігі перамог гродзенскі клуб з лікам 3:2.

10 верасня прайшоў перанесены матч 16-га тура чэмпіянату Беларусі. Аўтсайдар Вышэйшай лігі «Маладзечна» сенсацыйна перайграў гродзенскі «Нёман» з лікам 3:2, выраваўшы перамогу на апошніх хвілінах матча.

Цікава, што ў гэтага суперніка маладзечанцы не перамагалі 29 гадоў — з 1996 года.

Для «Маладзечна» — гэта трэцяя перамога ў турніры. Каманда з 10 ачкамі ў скарбонцы паспрабуе навязаць барацьбу за выжыванне «Слуцку» і «Смаргоні».

Адзначым, што заўтра ў Маладзечне будзе гасцяваць і хакейны «Нёман». Гродзенцы ў паядынку экстралігі згуляюць з «Дынама-Маладзечна».

Апошнія навіны