Макрон: Будучыня Украіны не можа вызначацца без украінцаў
- 9.08.2025, 19:30
Украінскія героі ўжо больш за тры гады змагаюцца за сваю свабоду і бяспеку.
Будучыня Украіны не можа быць вызначаная без удзелу ўкраінцаў, якія ўжо больш за тры гады змагаюцца за сваю свабоду і бяспеку.
Аб гэтым заявіў французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон.
Ён паведаміў, што паразмаўляў праз тэлефон з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім, а таксама з канцлерам Нямеччыны Фрыдрыхам Мэрцам і прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармерам. У гэтых размовах ішла размова аб будучай сустрэчы расейскага дыктатара Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Нагадаем, іх сустрэча прызначаная на 15 жніўня і пройдзе яна на Алясцы.
Макрон адзначыў, што Еўропа поўная рашучасці падтрымліваць Украіну, працуючы ў духу адзінства і развіваючы працу, праведзеную ў рамках «Кааліцыі ахвочых».
«Будучыня Украіны не можа быць вызначаная без украінцаў, якія ўжо больш за тры гады змагаюцца за сваю свабоду і бяспеку», - падкрэсліў прэзідэнт Францыі.
Ён дадаў, што еўрапейцы таксама абавязкова будуць удзельнічаць у развязанні гэтай праблемы, бо на карту пастаўленая іх уласная бяспека.
«Я буду працягваць цесна ўзаемадзейнічаць з Зяленскім і нашымі еўрапейскімі партнёрамі», – запэўніў Макрон.
Характэрна, што сам Зяленскі цягам сённяшняга дня паведамляў аб сваіх тэлефонных размовах з лідарамі шэрагу краін Еўропы, у тым ліку і з прэзідэнтам Францыі.