BE RU EN

У Берліне прайшла акцыя да 5-годдзя пратэстаў у Беларусі

  • 9.08.2025, 18:43

У ёй узяла ўдзел экс-павераная ў справах ФРГ у Менску Андрэа Віктарын.

На Патсдамскай плошчы Берліна ў суботу, 9 жніўня, прайшла акцыя ў пятую гадавіну «выбараў» у Беларусі, пасля якіх у краіне пачаліся масавыя пратэсты. На мітынг выйшлі блізу 15 чалавек.

Акцыя доўжылася гадзіну, яе ахоўвала сталічная паліцыя, паведамляе «Нямецкая хваля».

Фота: DW

Да фрагмента Берлінскага мура ўсклалі чорныя ружы

Менавіта на Патсдамскай плошчы знаходзіцца фрагмент Берлінскага мура ў бел-чырвона-белых колерах, якую пяць гадоў таму падарылі беларускай дыяспары як сімвал таго, што аднойчы «мур рухне» («мур абрынецца») і ў Беларусі. Удзельнікі акцыі ўсклалі туды кветкі, афарбаваныя ў чорны колер.

Сярод тых, хто прыйшоў, была былая павераная ў справах Нямеччыны ў Беларусі Андрэа Віктарын (Andrea Wiktorin). Яна пакінула дыпламатычную місію ўлетку 2025 года.

Фота: DW

- Чорныя кветкі - гэта сімвал нашага смутку аб тым, што не спраўдзілася пяць гадоў таму 9 жніўня. Але ўсё яшчэ працягваецца, - сказаў адзін з арганізатараў акцыі Зміцер.

З яго слоў, пяць гадоў таму ў гэты дзень у Берліне прайшоў вялікі марш па горадзе - у ім узялі ўдзел блізу 450 чалавек.

На акцыі ўзгадалі палітвязняў

- Мы сёння з чорнымі кветкамі, бо дата даволі сумная: мы пяць гадоў знаходзімся ў выгнанні, не можам прыехаць у Беларусь да сваіх родных, - кажа Марыя Рудзь, старшыня праўлення аб'яднання беларусаў у Нямеччыне «Разам». - У Беларусі палітычныя зняволеныя, Марыя Калеснікава знаходзіцца ў турме ў цяжкім стане. Хацелася б, каб гэта была святочная дата, але яна хутчэй трагічная.

Фота: DW

Тым не менш, на думку Марыі Рудзь, 9 жніўня 2020 года стала днём, калі беларусы ўбачылі адзін аднаго і тое, колькі з іх гатовы падтрымліваць дэмакратычныя перамены ў краіне.

- У той час людзі ў Беларусі казалі, што не ведалі адзін аднаго да таго лета. Тое ж самае адбывалася і сярод беларусаў за мяжой: да 2020 года не было аб'яднанай і структураванай дыяспары. Калі летам 2020-га мы выйшлі на першыя ланцугі салідарнасці, выявілася, што беларусаў шмат, што яны гатовыя аб'ядноўвацца на карысць Беларусі, - кажа Марыя Рудзь.

Апошнія навіны