BE RU EN

Трамп сустрэнецца з новым прэзідэнтам Польшчы ў Вашынгтоне

  • 9.08.2025, 14:20

Названая дата.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запрасіў новага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага ў Вашынгтон у пачатку верасня.

Пра гэта паведамляе Reuters.

«У афіцыйным прывітальным лісце, дастаўленым у дзень інаўгурацыі, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запрасіў прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага ў Белы дом на афіцыйную працоўную сустрэчу 3 верасня 2025 года», – адзначыў кіраўнік кабінета польскага прэзідэнта Павел Шэфернакер.

Наўроцкі, які на гэтым тыдні прыняў прысягу прэзідэнта Польшчы, неаднаразова падкрэсліваў важнасць добрых польска-амерыканскіх стасункаў.

Адзначым, што гэта будзе ўжо не першы візіт Наўроцкага ў ЗША за апошні час. Ён у пачатку траўня наведваў Вашынгтон, дзе сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і дзяржсакратаром Марка Рубіа падчас наведвання ўрачыстасці з нагоды Нацыянальнага дня малітвы ў ЗША.

Трамп таксама 3 чэрвеня павіншаваў новаабранага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага з перамогай і назваў яго сваім хаўруснікам.

Апошнія навіны