Улады захваляваліся праз адток валюты з краіны
- 8.08.2025, 17:47
Мытня ўзмацняе кантроль.
Беларусы спрабуюць вывозіць валюту ўсялякімі спосабамі, часта нават перавышаючы ліміты.
Берасцейская мытня заявіла пра «значны рост спроб незаконнага правозу валюты праз польскую мяжу». Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК).
Парушэнні ў тым, што людзі хаваюць грошы звыш $10 тысяч і не дэкларуюць іх пры перасячэнні мяжы.