BE RU EN

Беларускіх дзяцей будуць вучыць кіраваць цягнікамі са школы

  • 7.08.2025, 19:22

Але не ўсіх.

Чыгуначную справу будуць вывучаць у адной з новых школаў беларускай сталіцы. Пра гэта расказаў намеснік старшыні камітэта адукацыі Менгарвыканкама Глеб Лаўрыновіч, піша БелТА.

Нагадаем, у Беларусі сёлета дзяцей прымуць сем узведзеных школаў.

У менскай новабудоўлі сфармуюць экспазіцыю, прысвечаную чыгуначнаму транспарту і ягонаму развіццю.

«Мы плануем, што ў гэтай школе ў нас будуць адпаведныя профільнай накіраванасці класы – чыгуначныя», – адзначыў прадстаўнік Менгарвыканкама.

Размова ідзе пра школу-новабудоўлю №227 у «Менск Міры», якая знаходзіцца ў Кастрычніцкім раёне сталіцы. Тут амаль усё гатова для прыёму дзяцей. Цяпер усталёўваюць мэблю, афармляюць унутраныя памяшканні.

Намеснік старшыні камітэта адукацыі растлумачыў, што 226-я школа, якая адкрылася ў «Менск Міры» два гады таму, выбрала авіяцыйны кірунак. Там працуюць адпаведныя профільныя класы.

Апошнія навіны