BE RU EN

NYP даведалася ўмову для сустрэчы Трампа і Пуціна

  • 7.08.2025, 19:05

Месца сустрэчы пакуль не вызначанае.

Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна можа адбыцца толькі пры ўмове, што апошні пагодзіцца на перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамляе The New Post са спасылкай на крыніцу ў Белым доме.

«Каб сустрэча адбылася, Пуцін павінен сустрэцца з Зяленскім. Месца сустрэчы пакуль не вызначанае», – сказаў суразмоўца выдання.

Пасля перамоваў Пуціна з Уіткафам, Трамп заявіў, што расцэньвае як добрыя шанцы на сустрэчу з расейскім дыктатарам, а ў перспектыве – і на саміт з удзелам Зяленскага.

Апошнія навіны