BE RU EN

Трамп патрабуе адстаўкі гендырэктара Intel

  • 7.08.2025, 17:35

Праз сувязі з кітайскімі кампаніямі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чацвер запатрабаваў адстаўкі генеральнага дырэктара Intel Ліп-Бу Тана ў сувязі з устурбаванасцю ягонымі сувязямі з кітайскімі кампаніямі.

Трамп заявіў у сацыяльнай сетцы Truth Social:

«Генеральны дырэктар Intel знаходзіцца ў сур'ёзным канфлікце інтарэсаў і павінен сысці ў адстаўку неадкладна. Іншага развязання гэтай праблемы няма»

Як адзначаюць у Axios, патрабаванне прагучала праз дзень пасля таго, як сенатар Том Котан з Арканзаса накіраваў ліст Радзе дырэктараў Intel з выказваннем занепакоенасці сувязямі Тана з кітайскімі кампаніямі, якія маюць дачыненні з Камуністычнай партыяй і войскам КНР. У лісце сэнатар адзначае, што Тан кантралюе дзясяткі кітайскіх фірмаў і валодае дзелямі ў сотнях кітайскіх тэхналагічных кампаній, як мінімум восем з якіх звязаныя з Народна-вызваленчым войскам Кітая (НВАК).

Котан таксама адзначыў, што да прызначэння ў Intel Тан узначальваў Cadence Design Systems - кампанію, якая нядаўна прызнала сябе вінаватай у незаконным продажы тэхналогій амерыканскай вытворчасці, якія падпадаюць пад экспартны кантроль, структурам, звязаным з кітайскімі вайскоўцамі. Гэтыя парушэнні адбываліся падчас кіраўніцтва Тана кампаніяй.

Апошнія навіны