BE RU EN

СМІ раскрылі дэталі прапановы ЗША Пуціну

  • 7.08.2025, 15:09

Яе перадаў Расеі Уіткаф.

Падчас візіту спедпрадстаўніка ЗША Стыва Уіткафа ў Маскву ў сераду, 6 жніўня, Масква нібыта атрымала ад адміністрацыі ЗША «вельмі выгадную прапанову».

Пра гэта ў чацвер, 7 жніўня, піша польскае выданне Onet са спасылкай на крыніцы.

Сцвярджаецца, што ключавыя пункты прапановы ў наступным:

Спыненне агню ва Украіне, а не мірнае пагадненне;

Фактычнае прызнанне тэрытарыяльных заваёў Раскі (шляхам адтэрміноўкі абмеркаванняў пытання на 49 або 99 гадоў);

Зняцце большасці санкцый, уведзеных супраць Расеі, а ў доўгатэрміновай перспектыве і аднаўленне энэргетычнага супрацоўніцтва, гэта значыць імпарту расейскага газу і нафты.

У пакеце таксама няма гарантыі непашырэння NАТО;

Масква таксама не атрымала абяцання спыніць вайсковую падтрымку Украіны.

Аднак, як сцвярджае Onet, гэты апошні пункт расейскі бок нібыта прымае.

У сераду, 6 жніўня, адбылася сустрэча спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Уіткафа і расейскага дыктатара Пуціна. Яна доўжылася блізу трох гадзін.

У той жа дзень прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з Трампам. У перамовах таксама бралі ўдзел еўрапейскія лідары. Паводле слоў прэзідэнта, агульная пазіцыя Украіны і партнёраў абсалютна выразная: вайна павінна закончыцца.

Апошнія навіны