BE RU EN

Зяленскі назваў тры фарматы мірных перамоў

  • 7.08.2025, 14:28

Прэзідэнт Украіны заявіў, што прыйшоў «час заканчваць вайну».

Украіна прапанавала тры фарматы будучых мірных перамоў. Яны павінны адбыцца найбліжэйшым часам на ўзроўні лідараў, і Кіеў чакае рашучасці і адкрытасці да дыялогу з боку Масквы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

«Гаварыў з канцлерам Нямеччыны Фрыдрыхам Мэрцам. Украіна і Нямеччына аднолькава бачаць неабходнасць як мага хутчэй закончыць вайну годным мірам, і параметры заканчэння гэтай вайны будуць вызначаць умовы бяспекі для Еўропы на дзесяцігоддзі», - адзначыў прэзідэнт Украіны.

Паводле ягоных слоў, вайна менавіта ў Еўропе, і Украіна - неад'емная частка Еўропы, бо Кіеў ужо ў перамовах аб уступленні ў Еўразвяз.

«Таму Еўропа павінна быць удзельніцай адпаведных працэсаў. Скаардынавалі нашы пазіцыі з Нямеччынай. Дамовіліся яшчэ перагаварыць з Фрыдрыхам», - адзначыў ён.

Зяленскі паведаміў, што дарадцы ў бяспецы сёння правядуць сустрэчу онлайн для ўзгаднення агульных поглядаў Украіны, Еўропы і Злучаных Штатаў.

«Таксама ўчора абмяркоўваліся розныя патэнцыйныя фарматы сустрэч дзеля міру на ўзроўні лідараў найбліжэйшым часам: два двухбаковыя фарматы, адзін трохбаковы», - падкрэсліў кіраўнік Украіны.

Ён адзначыў, што Украіна не баіцца сустрэч і чакае такога ж смелага падыходу з расейскага боку.

«Час закончыць вайну. Дзякуй усім, хто дапамагае!»,- рэзюмаваў Зяленскі.

Апошнія навіны