BE RU EN

Андрэй Пянткоўскі: Расейскія прапагандысты разгубіліся

  • 7.08.2025, 14:04

Асабліва цікавай там была рэакцыя на тое, што Трамп адправіў атамныя субмарыны бліжэй да Расеі.

Расейскія прапагандысты расчараваныя жорсткімі заявамі Трампа ў дачыненні да Расеі. Цяпер яны рыхтуюць насельніцтва да пэўных саступак.

Пра гэта 24 Каналу расказаў публіцыст з ЗША Андрэй Пянткоўскі, заўважыўшы, што на расейскай тэлевізіі трохі разгубіліся. Там ужо акуратна кажуць пра магчымыя саступкі Злучаным Штатам. І нават абмяркоўваюць тэму так званага паветранага замірэння.

Як адзначыў Пянткоўскі, яны ўжо спрабуюць апраўдаць магчымае паветранае замірэнне ў вачах сваёй агрэсіўнай аўдыторыі, якая падтрымлівае вайну супраць Украіны.

«Там ужо пералічваюць пункты, чаму гэта Расеі выгадна. Не будзе цяпер дэзарганізаванай працы авіяцыі, чыгункі і гэтак далей. Таксама расказваюць, што гэта дапаможа Трампу ў барацьбе супраць «глабалістаў». І наогул трэба за яго трымацца», - адзначыў Пянткоўскі.

Асабліва цікавай там была рэакцыя на тое, што Трамп адправіў 2 атамныя субмарыны бліжэй да Расеі. Расейскія прапагандысты імкнуліся максімальна акуратна гэта абмяркоўваць, быццам бы нічога не адбылося.

«Уявіце, калі б нешта такое зрабіла б Вялікабрытанія або Францыя? Што б тады ў Расеі рабілася? А да Трампа яны вельмі пяшчотна паставіліся», - сказаў Пянткоўскі.

Апошнія навіны