BE RU EN

На пасажырскім транспарце Менска ўсталявалі спецыяльныя кнопкі

  • 7.08.2025, 11:06

Стала вядома, з якой мэтай.

Гарадскі пасажырскі транспарт Менска абсталявалі «трывожнымі кнопкамі». Пра новы функцыянал 7 жніўня расказалі ў прэс-службе Дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс».

У «Мінсктрансе» растлумачылі, што «трывожныя кнопкі» надумалі ўсталяваць для забеспячэння камфорту і бяспекі паездак, якія прадпрыемства назвала сваім прыярытэтам.

«Для аператыўнага спынення парушэнняў грамадскага парадку, якія здзяйсняюцца ў транспартных сродках прадпрыемства, у мэтах гарантаваннея бяспекі жыцця і здароўя кіроўцаў і пасажыраў у гарадскім пасажырскім транспарце ўсталяваны і ўжо дзейнічае функцыянал «трывожнай кнопкі», — заявілі на прадпрыемстве.

Там растлумачылі, што «Трывожная кнопка» дазваляе кіроўцу аператыўна выклікаць патруль міліцыі, а падставай для выкліку могуць паслужыць як учыненыя грамадзянамі адміністрацыйныя правапарушэнняў і злачынствы, так і здарэнні іншага кшталту.

Акрамя таго, «трывожнымі кнопкамі» абсталявалі і смартфоны кантралёраў. Яны змогуць націскаць яе ў тым выпадку, калі злоўлены ім у аўтобусе ці тралейбусе «безбілетнік» паспрабуе ўцячы з месца вядзення адміністрацыйнага працэсу або сваімі дзеяннямі будзе перашкаджаць выпісванню штрафу.

Апошнія навіны