BE RU EN

Іўеўскія памідоры запусцяць у космас

  • 6.08.2025, 18:51

Навошта?

У сярэдзіне жніўня на біяспадарожніку "Біён-м" №2 у космас запусцяць насенне беларускіх таматаў, паведамляе беларуская амбасада ў Расеі.

Ураджай сабралі ў Іўі - негалоснай сталіцы памідораў.

Цікава, што над касмічным праектам працуюць школьнікі - вучні першай гімназіі невялікага беларускага горада. Разам з імі працуюць школьнікі з Масквы і Мінусінска.

У навуковай прасторы эксперымент назвалі "У космас са сваім памідорам".

Сутнасць яго ў тым, каб праверыць, як палёт за межы атмасферы паўплывае на ўсходласць, рост і ўстойлівасць раслін.

"Цягам ўсёй экспедыцыі насенне будзе прымацаванае да знешняга боку біяспадарожніка і схавана ўнутр толькі падчас пасадкі для абароны ад высокай тэмпературы", - адзначаюць у прэс-службе амбасады.

Калі палётная праграма закончыцца - вяртанне насення чакаюць ў верасні - яго перададуць назад у школы. Вывучаць і вырошчваць незвычайнае насенне будуць звычайныя беларускія дзяўчаткі і хлапчукі.

Апошнія навіны