У Крамлі заявілі, што перадалі Ўіткафу «сігналы» адносна Украіны і атрымалі адказ ад Трампа.
- 6.08.2025, 17:29
Вашынгтон разглядае новыя санкцыі за адмову спыніць агрэсію.
Паводле вынікаў сустрэчы кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна са спецпрадстаўніка ЗША Стывам Уіткафам, памочнік расейскага дыктатара Юры Ушакоў заявіў, што размова была «канструктыўная і карысная», паведамляе расейскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС.
Адзначаюць, што падчас перамоваў абмяркоўвалі «ўкраінскі крызіс» [вайна Расеі супраць Украіны].
Расея перадала ЗША "сігналы па ўкраінскім пытанні", атрымаўшы ў адказ "сігналы" ад Дональда Трампа, сказаў памочнік Пуціна.
Ушакоў таксама заявіў, што Пуцін валодае "поўнай інфармацыяй ва ўкраінскім пытанні".
Памочнік расейскага дыктатара сцвярджае, што абмяркоўвалі і "перспектывы развіцця стратэгічнага супрацоўніцтва паміж ЗША і Расеяй".
Раней расСМІ паведамілі, што 6 жніўня ў Маскве адбылася сустрэча спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыва Уіткафа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Яна доўжылася амаль тры гадзіны.
Уіткаф прыбыў у Расею раніцай у сераду, 6 жніўня. У аэрапорце яго сустрэў прадстаўнік Расеі ў пытаннях інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.
Уіткаф чатыры разы наведваў Маскву ў 2025 годзе, апошні раз - 25 красавіка.
29 ліпеня прэзідэнт ЗША заявіў, што ў расейскага дыктатара ёсць 10 дзён, да 8 жніўня, каб спыненіць агонь ва Украіне, інакш ЗША ўвядуць дадатковыя санкцыі супраць Масквы і другасныя абмежаванні для краін, якія купляюць расейскую нафту.
1 жніўня Трамп пацвердзіў, што ЗША ўвядуць санкцыі супраць Расеі, калі яна не захоча спыняць вайну да 8 жніўня. Трамп выказаў меркаванне, што Пуцін "дастаткова добра разбіраецца ў санкцыях" і ведае, як іх пазбегнуць.
Таксама амерыканскі прэзідэнт заяўляў, што пастанову адносна ўльтыматуму прыме пасля таго, як з Масквы вернецца яго спецпрадстаўнік Уіткаф.