BE RU EN

Трамп увёў 25% мыты на тавары з Індыі

  • 6.08.2025, 17:15

Праз закупы расейскай нафты.

Супраць Індыі ўвялі мыты ў 25% праз закупы нафты з Расеі. Такі ўказ падпісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША можа распаўсюдзіць тарыф, уведзены сёння супраць Індыі, і на іншыя краіны, якія імпартуюць расейскую нафту.

25% мыты набудуць моц праз 21 дзень пасля даты ўказа.

Раней Дональд Трамп крытыкаваў Індыю за значныя закупы энэргарэсурсаў і вайсковага абсталявання ў Расеі. Ён заяўляў, што Індыя і Кітай з'яўляюцца найбуйнейшымі пакупнікамі расейскай энэргіі, нягледзячы на заклікі сусветнай супольнасці спыніць падтрымку Масквы праз вайну супраць Украіны.

Апошнія навіны