На поўдні Беларусі абвешчаны каранцін
- 6.08.2025, 14:07
Прычына сур'ёзная.
На асобных тэрыторыях Берасцейшчыны трэба прыняць меры бяспекі, паведамляецца на сайце Пінскага гарвыканкама.
У гэтым рэгіёне абвешчаны каранцін праз амерыканскага белага матыля або белакрылкі.
Гаворка ідзе пра вёскі Добрая Воля Аснежыцкага сельсавета, Кнубава Плешчыцкага сельсавета, Пінкавічы Пінкавіцкага сельсавета.
Кіраўнікам арганізацый, ІП і мясцоваму насельніцтву трэба праверыць зямельныя надзелы і тэрыторыю, якая прымыкае да іх, ці ёсць там кузуркі, а таксама прыняць меры для барацьбы з імі.