BE RU EN

У Беларусі дазволілі танаванне шыбаў у аўто

  • 6.08.2025, 20:11

Але ёсць нюанс.

У Беларусі дазволілі танаванне шыбаў у аўтамабілях. Гэта прадугледжваецца ўказам Лукашэнкі, які ўносіць змены ў Правілы дарожнага руху.

Прынамсі, дазваляецца ўсталяванне жалюзі, штор і пакрыццяў плёнкай на бакавой (акрамя пярэдняй) і задняй шыбе легкавых аўтамабіляў, што было забаронена раней. Норма па прапусканні святла адсутнічае.

Разам з тым ДАІ папярэджвае, што будзе пільна сачыць за тым, каб не было танаванне на пярэдняй бакавой шыбе.

Апошнія навіны