BE RU EN

У менскім метро папярэдзілі пра перабоі ў аплаце праезду картамі

  • 5.08.2025, 21:48

Вядуцца тэхнічныя працы.

Менскі метрапалітэн папярэдзіў пра магчымыя праблемы пры аплаце праезду бескантактнымі банкаўскімі карткамі.

«Магчымыя перабоі ў аплаце праезду ў метро бескантактавымі банкаўскімі картамі. Банкаўскімі спецыялістамі вядуцца адпаведныя тэхнічныя працы», – паведамляе прэс-служба Менскага метрапалітэна.

Апошнія навіны