BE RU EN

На польскай мяжы спынілі беларуса з вялікай аптэчкай

  • 5.08.2025, 10:53

Сярод іх былі, між іншым, антыбіётыкі.

Беларус вёз у Польшчу буйную партыю лекаў. На мяжы яго затрымалі, а таблеткі забралі.

Польскія мытнікі праверылі аўтамабіль мужчыны і знайшлі больш за 270 блістэраў і туб розных лекавых прэпаратаў. Сярод іх былі, між іншым, антыбіётыкі для лячэння рэспіраторных інфекцый, страўнікава-кішэчных інфекцый, прэпараты ад цыстыту, для падстраўнікавай залозы і абязбольвальныя.

Іх схавалі ў багажніку, а таксама ў спінцы і падгалоўніках аўтамабіля. Беларус патлумачыў, што перавозіў лекі для сябра ў Польшчы.

Лекі канфіскавалі, у дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за спробу кантрабанды. Пасля пастановы суда прэпараты знішчаць.

Увозіць лекі ў Польшчу можна толькі для асабістага карыстання і не больш за пяць упаковак аднаго прэпарата. Для прэпаратаў з наркатычнымі і псіхатропнымі рэчывамі трэба спецыяльны дазвол.

Апошнія навіны