Пад Менскам зрабілі ўнікальнае археалагічнае адкрыццё
- 5.08.2025, 9:42
Яму амаль тысяча гадоў.
На раскопках Малога гарадзішча на рацэ Менка 4 жніўня археолагі натыкнуліся на ўнікальны артэфакт – каменную ліцейную форму для трапецападобных падвесак узростам амаль тысяча гадоў.
Са слоў Андрэя Вайцяховіча з Інстытута гісторыі НАН, выяўленая форма мяняе ранейшыя ўяўленні аб упрыгожваннях X–XI стагоддзяў, якія лічыліся імпартнымі.
"Тыя самыя трапецападобныя падвескі, якія лічылі прывазнымі, маглі быць выраблены тут, у Менску", - адзначыў кіраўнік раскопак Андрэй Вайцяховіч.
Навукоўцы плануюць вывучыць мікрачасціцы на форме, каб вызначыць, з якімі металамі працавалі старажытныя майстры.
На тым жа гарадзішчы знайшлі фрагмент амфары з руніцкім надпісам XI–XII ст. Яна магла быць выбітая ўладальнікам пасудзіны - скандынавам, які перавозіў у амфары, магчыма, віно з Прычарнамор'я.
Андрэй Вайцяховіч адзначае, што такія знаходкі ўнікальныя не толькі для Менкі, але і для Беларусі ў цэлым.