BE RU EN

Стала вядома, з кім можа згуляць апошні беларускі футбольны клуб у еўракубках

  • 4.08.2025, 17:45

Прайшло лёсаванне раўнда плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

У Ньёне прайшло лёсаванне раўнда плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый, піша «Точка».

Вызначылася, што пераможца супрацьстаяння паміж фарэрскім "Клаксвіком" і беларускім "Нёманам" сустрэнецца з гішпанскім "Раё Вальякана".

Першы матч адбудзецца 21 жніўня. Гэта адбудзецца ў Торсхаўне, калі пройдзе "Клаксвік", або ў венгерскім Сегедзе без гледачоў, калі выйдзе "Нёман" (праз санкцыі УЕФА супраць Беларусі).

Гульня ў адказ прызначаная на 28 жніўня ў Мадрыдзе на стадыёне «Вальекас» пры ўмове завяршэння рамонтных прац.

Мадрыдскі клуб правёў адзін з найлепшых сезонаў у сваёй гісторыі, фінішаваўшы на 8-м месцы з 52 баламі (13 перамог, 13 нічыіх, 12 параз).

Каманда ўстанавіла рэкорд гульні ў абароне - 45 прапушчаных мячоў.

Апошнія навіны