BE RU EN

Для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне спрасцілі набыццё грамадзянства

  • 4.08.2025, 16:49

Закон увойдзе ў дзеянне праз паўгода.

Для атрымання грамадзянства Украіны цяпер замежнаму добраахвотніку будзе дастаткова адслужыць паводле кантракта адзін год замест ранейшых трох. Гэта спрашчэнне набыцця грамадзянства ўводзяць нядаўна прынятыя ва Украіне змены ў закон аб множным грамадзянстве.

Пра гэта ў каментары Hromadske заявіў в. а. начальніка аддзела каардынацыі ў пытаннях праходжання вайсковай службы замежнікамі ў УСУ Канстанцін Мілеўскі. Ён дадаў, што "шырокага агучвання гэтай навіны не было", а сам закон увойдзе у дзеянне праз паўгода.

Гэтыя і папярэднія папраўкі аб магчымасці падавацца на ўкраінскае грамадзянства па пратэрмінаваных пашпартах датычацца пераважна беларускіх і расейскіх добраахвотнікаў. «У 95% з 100 - так, гэта будзе тычыцца выключна іх. Бо для прадстаўніка іншай краіны не з'яўляецца праблемай атрымаць іншы пашпарт, калі ў яго скончыўся тэрмін», - растлумачыў Мілеўскі.

Апошнія навіны