Каля Цнянскага вадасховішча ў Менску прадаюць камяніцу, якая нагадвае палац
- 4.08.2025, 15:53
Кошт - амаль $1 мільён.
У адным з самых зялёных і прэстыжных раёнаў Менска, за 150 метраў ад пляжу Цнянскага вадасховішча, на продаж выставілі асабняк, трохі падобны на еўрапейскі палац. Інтэр'ер у доме выкананы ў класічным стылі, дзе чытаецца любоў да раскошы. Але і кошт адпаведны - 940 тысяч даляраў, піша zerkalo.io.
Дом размешчаны ў адным з самых экалагічна чыстых куткоў сталіцы — усяго ў 150 метраў ад пляжу Цнянскага вадасховішча.
Агульная плошча чатырохпавярховага катэджа - 482,3 м2, ён размешчаны на пляцы 9,27 соткі. Тэрыторыя абгароджаная парканам, абсталяваным аўтаматычнымі варотамі і сістэмай відэаназірання.
Інтэр'ер камяніцы выкананы з намёкам раскошы з дбайнай прапрацоўкай дэталяў: ляпніна, дэкаратыўныя калоны, мэбля ў класічным стылі, шматузроўневыя столі з падсветкай, антыкварныя жарандролі.
У доме пяць жылых пакояў, гасцёўня з камінам, кухня, тры санвузлы, лазня з парылкай, трэнажорная зала, а таксама більярдавы пакой.
На мансардным паверсе абсталяванае памяшканне з барэльефнай сцяной, якое можна выкарыстоўваць як кабінет або студыя.
Кошт - 2 815 112 рублёў, або 940 000 даляраў.
У адным з самых зялёных раёнаў Менска прадаюць дом амаль за мільён долараў. Вось як ён выглядае
Інтэр'ер у доме выкананы ў класічным стылі, дзе чытаецца любоў да раскошы.