BE RU EN

Беларуска паказала грыб, які выклікаў спрэчкі ў Сеціве

  • 4.08.2025, 14:12

Відэафакт.

Беларуска паказала грыб, які выклікаў спрэчкі карыстальнікаў. Відэа пра гэта яна выклала ў TikTok, заўважыў партал Blizko.by.

«Не атрутны, але вельмі небяспечны», — распавяла аўтар роліка, адзначыўшы, што гэта псеўдабаравік або гарчак. Знайшла яна яго ў Пружанскім раёне.

Як піша партал, хутчэй за ўсё, гэта жоўцевы грыб (лац. Tylopílus félleus) - трубчасты грыб роду цілапіл сямейства балетавыя (Boletaceae). Праз горкі смак неядомы. Аднак ён вельмі падобны да баравіка.

Карыстальнікі пачалі актыўна спрачацца ў каментарах.

«Звычайны белы грыб».

«Гэта грыб гарчак».

«Псеўдабаравік, такое бывае?»

«Гэта грыб гарчак. І яго не ядуць, іх шмат бывае ў лесе».

«Я такім у дзяцінстве атруцілася. Выратавалі цудам, але дагэтуль праблемы з пячонкай».

Апошнія навіны