BE RU EN

У беларускіх школах пачалі рыхтаваць аператараў дронаў для войска

  • 4.08.2025, 10:25

Вайскоўцы хочуць укараніць такія класы па ўсёй краіне.

Беларускія вайскоўцы пачалі падрыхтоўку школьнікаў да працы з дронамі — у навучальных установах ствараюцца спецыяльныя профільныя класы. Пра гэта расказаў у інтэрв’ю дзяржаўнай тэлевізіі начальнік аддзела выкарыстання і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл Беларусі Дзмітрый Дудкін, паведамляе «Еўрарадыё».

«Менавіта са школьнай лавы ў дзяцей з’яўляецца любоў да авіяцыі, у гэтым выпадку — да беспілотнай. Яны хутка засвойваюць гэтыя навыкі, праяўляюць крэатыўнасць і імкнуцца паказаць, на што здольныя дроны», — адзначыў Дудкін.

Паводле ягоных слоў, ужо дзейнічаюць як мінімум два такія класы — у менскай школе №64 і ў Бярозаўскім раёне.

Дудкін сцвярджае, што матывацыя школьнікаў перавышае ўсе чаканні: «Маленькія дзіцячыя ручкі, трымаючы пульт, учэпліваюцца ў тэхніку і ствараюць цуды».

У Бярозаўскім раёне, паводле яго слоў, навучанне пачыналася з турыстычных практык — распальвання вогнішчаў і іншых базавых навыкаў, а затым паступова пераходзіла да выкарыстання беспілотнікаў.

У Менску дзеці пакуль вучацца на авіясімулятарах. Але, як запэўніў Дудкін, у будучыні плануецца набыць сапраўдныя беспілотнікі для трэніровак у палявых умовах.

Мінабароны плануе распаўсюдзіць такі досвед на іншыя школы па ўсёй краіне.

Апошнія навіны