У храме, які наведаў Лукашэнка на Валааме, выявілі дзіўную фрэску
- 4.08.2025, 9:08
РПЦ займаецца прапагандай вайны.
У царкве Смаленскай іконы Божай Маці на тэрыторыі Валаамскага манастыра (Карэлія, Расея), які 1 жніўня наведалі Пуцін і Лукашэнка, была выяўлена фрэска, прысвечаная так званай спецыяльнай вайсковай аперацыі («СВА») — менавіта так расейцы называюць вайну ва Украіне. Пра гэта паведамляецца ў сюжэце расейскага прапагандысцкага канала «Расія 1», які цытуе выданне «Агентство».
На фрэсцы выяўлены расейскі вайсковец з сімвалам расейскіх акупантаў — літарай Z на рукаве, які перавязвае галаву параненаму ўкраінскаму салдату.
Паводле звестак расейскіх СМІ, гэтая выява з’явілася на тэрыторыі манастыра не пазней за жнівень 2023 года, што пацвярджае публікацыя вайсковага аддзела Маскоўскага патрыярхату. Аднак тады на гэты факт асаблівай увагі не звярнулі.