BE RU EN

УСУ вызвалілі Мірнае каля Купянска

  • 30.08.2025, 21:46

З гэтай вёскі акупанты кантралявалі трасу на горад.

Сілы абароны вызвалілі сяло Мірнае недалёка ад Купянска Харкаўскай вобласці, гэтую інфармацыю пацвердзіў «Суспільному» прадстаўнік АСУВ Дняпо Віктар Трагубаў.

«Цяпер расейцаў з Мірнага адкінулі. Інфармацыі пра параненых ці забітых расейцаў няма. Вайскоўцы прасоўваюцца далей», - сказаў Трагубаў.

Суспільне адзначае, што раней з гэтых пазіцый акупанты маглі кантраляваць трасу на Купянск.

Згодна з картай DeepState, Мірнае пазначана як дэакупаванае.

Апошнія навіны